Наш символ

"Сам выдумае, а потым паверыць"

Алесь Адамовіч Уладзімір Караткевіч

Алесь Адамовіч пра Уладзіміра Караткевіча

Напярэдадні першага красавіка ў сваёй навучальнай установе я атрымала простае заданне: падрыхтаваць відэаролік пра месцы ў Мінску, звязаныя з імем Уладзіміра Караткевіча.  Маёй радасці не было межаў! Я жыву на вуліцы менавіта гэтага вядомага пісьменніка, і мне не патрэбна нікуды ехаць. З поўным адчуваннем, што змагу выканаць работу хутка, я расказала маці пра свой творчы праект.

Вулица Караткевіча

Уявіце сабе маё здзіўленне, калі я даведалася, што на самой справе вуліца Караткевіча, на якой мы жывём, зусім не звязана з іменем вядомага беларускага пісьменніка!

Уладзімір Караткевіч Дзмітрый Караткевіч

Яна атрымала сваю назву ў 1964 годзе ў гонар іншага вядомага беларускага дзеяча, члена падпольнага гаркама Дзмітрыя Андрэевіча Караткевіча.  А Уладзіміру Караткевічу ў гэты час было 34 гады, і яго папулярнасць толькi пачынала расці, дзякуючы выданню аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха"

Буктрэйлер "Дзікае паляванне караля Стаха"

Камічная сітуацыя з аднолькавымі прозвішчамі была нечаканай і прымусіла задумацца: ці праўда, што Уладзімір Караткевіч быў такім сур’ёзным, як малююць яго крытыкі.  Творы пісьменніка дазваляюць ацаніць самабытнасць беларускага народа. Яны складаюць характар нацыі, прадстаўніком якой з’яўляецца кожны з нас. Облако слов

Усім здаецца, што ў сваіх аповесцях і раманах пісьменнік закранаў толькі сур’ёзныя тэмы і сам быў вельмі сур’ёзным чалавекам.  Ці мог хто падумаць, што на самой справе гісторыя яго жыцця будзе куды больш займальнай і вясёлай, чым тыя сухія факты, якія прапануе стандартны падручнік літаратуры.  І мне захацелася расказаць не проста пра пісьменніка, а пра чалавека з цудоўным пачуццём гумару.

Віктарына пра Уладзіміра Караткевіча:
«Праўда ці мана?»

Уладзімір Караткевіч умеў добра адчуваць жарты. Гэта можна заўважыць і па назвах яго твораў:
- «Бліны на дрэве, грушы на вярбе»
- «Цыганскі кароль»
- «Пасварыліся – памірыліся»
Пісьменнік дзяліўся аптымізмам і пазітыўнымі адносінамі да любой сітуацыі.

Як вам назва верша “Заяц варыць піва?”. Уявілі сітуацыю? А Уладзіміру Караткевічу і ўяўляць не патрэбна, ён ужо пра гэта напісаў верш да дня гумару.

"А ён прыладзіў кацялок 
І трэскай варыва мяшае, 
Каштуе, сплёўвае набок. 
І піва заяц зварыць густа, 
А на закуску — бурачок, 
Трава, заечая капуста, 
Галін асінавых пучок. 
З зайчыхай вып’юць па маленькай
  І дзеткам трошкі паднясуць,
Пужлівым галаском таненькім 
«Цвіцела морква» завядуць".

Заяц варыць піва

Заяц варыць піва

Кожны мінчанін ведае вуліцу Кастрычніцкую...  Так-так, нават тут можна знайсці паэта.  Насупраць дома нумар 16 вы знойдзеце графіці Уладзіміра Караткевіча з … сабакам. Але пісьменнік любіў кацянят, адкуль сабака?  

Караткевіч з кацянятамі Караткевіч з сабакам
Бясспрэчна, на небасхіле беларускай літаратуры пісьменнік – зорка, а ці ведаеце вы, што нашу беларускую зорачку можна знайсці і на начным небе? У сузор’і Льва можна знайсці зорку Караткевіча. Зорка Караткевіча

Кожны з нас у душы дзіця, і Уладзімір Караткевіч не выключэнне. Пісьменнік вельмі любіў мультфільмы і глядзеў з вялікім задавальненнем. Мы можам выказаць здагадку, што Уладзімір Караткевіч атрымліваў задавальненне ад гісторый пра Вінціка і Шпунціка, Чабурашку і кракадзіла Гену. Кадры з мультфильмаў

Многія ведаюць, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Уладзімір Караткевіч  ўмеў маляваць карыкатуры і ілюстрацыі да сваіх твораў і жыццёвых сітуацый. І чым не беларускі прыбамбас: малады пісьменнік нават меў смеласць паставіць сябе побач з вялікімі творцамі, стварыўшы жарт да першага красавіка. Рысунак Караткевіча

А цяпер задайце сабе пытанне: каго з беларускіх аўтараў я параіла б пачытаць таму, хто ўпершыню знаёміцца з беларускай літаратурай? Адказ відавочны. Напярэдадні дня жартаў і смеху пазнаёмцеся з новым Уладзімірам Караткевічам!

Відэазнаёмства

Чым не беларускі прыбамбас?! Падабайкі ад У. Караткевіча: 

1. – Гэй, браткі, вам кажу! Ці ж Бог даў беларусу дзюбу, каб ён пішчаў? 
- А для чаго? - Лушчыць арэхі ды цалавацца. 

2. Чалавек можа ўсё. Межаў яго сіле няма, калі наперадзе агонь надзеі.
 
3. Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, - і тады пераможаш.
 
4. Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна.
 
5. Памятайце: кожны чалавек носіць сваё неба з сабой.
Воблака слоў - кніга